Адміністрацыя Парашэнкі: Расія рыхтавала «ўвод міратворцаў» ва Украіну

Расійская Федэрацыя планавала ў ноч на суботу ўвесці калону міратворцаў на тэрыторыю Украіны, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валеры Чалы ў эфіры тэлепраграмы «Шустэр live».



dc429ab8_1e82_4835_a140_c9f95b404a09_w640_r1_s.jpg

Паводле ацэнак Чалага, з боку Расіі «рыхтавалася сур’ёзная правакацыя, якая магла ўжо сёння ноччу прывесці да зусім непрадбачаных падзеяў і эскалацыі пагрозы».

Па словах намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны, Пятро Парашэнка правёў экстраную нараду з камандным складам узброеных сіл, МУС і Нацыянальнай гвардыі і звязваўся па тэлефоне з некаторымі замежнымі лідарамі.

Валеры Чалы адзначае, што ў цяперашні момант «небяспека правакацыі ліквідавана» і запэўнівае, што Украіна гатовая да паступлення гуманітарнай дапамогі, калі такая дапамога будзе накіроўвацца ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі".

З расійскага боку каментароў з нагоды заяваў Кіева пакуль няма.

www.svaboda.org