Аэрапорт сталіцы Казахстана назвалі ў гонар Назарбаева
Улады Казахстана назвалі аэрапорт Астаны ў гонар нязменнага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, якога крытыкі абвінавачваюць у кульце асобы і падаўленні іншадумства.
![Фота kapital.kz Фота kapital.kz](/img/v1/images/af9ba5834108b5e120c39ebf28c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота kapital.kz
Міжнародны аэрапорт Астана перайменаваны ў "Міжнародны аэрапорт Нурсултан Назарбаеў" пастановай урада за подпісам прэм'ер-міністра Бакытжана Сагінтаева, якая апублікавана ў афіцыйных СМІ ў сераду, паведамляе reuters.com.
76-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам з насельніцтвам 18 мільёнаў чалавек з 1989 года, спачатку ў якасці рэгіянальнага кіраўніка камуністычнай партыі, а затым, пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе, у якасці прэзідэнта новай незалежнай дзяржавы.
У студзені Назарбаеў, які мае права балатавацца на пасаду прэзідэнта без абмежаванняў, паведаміў пра рашэнне аддаць частку сваіх паўнамоцтваў парламенту і ўраду, што, на думку назіральнікаў, можа наблізіць пачатак працэсу перадачы ўлады.
Пытанне пераемнасці ўлады ў багатым нафтай і металамі пераважна мусульманскім Казахстане хвалюе насельніцтва, краіны-партнёры і інвестараў, якія ўклалі сотні мільярдаў даляраў у першую па велічыні эканоміку Цэнтральнай Азіі.
Пасля смерці ў верасні 2016 года аўтарытарнага ўзбекскага прэзідэнта Іслама Карымава Назарбаеў — найстарэйшы лідар на постсавецкай прасторы і адзіны, хто захоўвае ўладу з часоў СССР.
Імя Назарбаева носяць універсітэт у сталіцы і сетка школ, яго выява — на адной з грашовых купюр, у Астане таксама ёсць яго музей і скульптура на галоўнай плошчы. Ён з'яўляецца сааўтарам тэксту гімна Казахстана.