Аляксандр Дугін: Жыхароў Славянска замянілі акторамі

Маразм крамлёўскай прапаганды з кожным днём працягвае мацнець.



alexander_dugin.jpg

На гэты раз ідэолаг-імперыяліст Аляксандр Дугін, шырока вядомы сваёй нянавісцю да Украіны, распаўсюдзіў у сябе ў сацыяльнай сетцы ліст, у якім сцвярджае, быццам насельніцтва вызваленага ўкраінскім войскам Славянска «замянілі акторамі хунты» з мэтай схаваць факт «знішчэння людзей».
Нагадаем, сепаратысцкі праект ва Усходняй Украіне распрацоўваўся пры непасрэдным удзеле ідэолага нэаеўразійства, публіцыста, палітолага і філосафа Аляксандра Дугіна.
Гэта адбывалася яшчэ задоўга да падзей на Еўрамайдане і Віленскага саміту ў лістападзе 2013 года.

crazy_russians.jpg

charter97.org