Алег Міронаў, які сарваў канцэрт Макарэвіча, атрымаў тры гады калоніі

Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў да трох гадоў калоніі строгага рэжыму актывіста незарэгістраванай партыі "Другая Расія" Алега Міронава за зрыў канцэрта Андрэя Макарэвіча ў Маскоўскім доме музыкі.



4070075.jpg

Раней суд прызнаў  Алега Міронава вінаватым у хуліганстве і прычыненні фізічнага болю ахоўніку канцэрта.

У ходзе спрэчак бакоў пракурор прасіў прысудзіць Міронава да трох гадоў зняволення.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 25 верасня 2014 года. Падчас выступу Макарэвіча ў МДМ быў распылены пярцовы газ. Канцэрт прыйшлося перапыніць.

У судзе Андрэй Макарэвіч папрасіў не прызначаць Міронаву суровае пакаранне.

Паводле www.bbc.com