Алігархія, карупцыя і міграцыя — праблемы сучаснай Арменіі

1 студзеня да Мытнага саюза  далучыцца Арменія. Сёння краіна перажывае не самыя лепшыя часы.



dfe05c8b_4df4_421a_8019_ec257b70153a.jpg

1 студзеня 2015 году да Еўразійскага эканамічнага саюзу далучыцца Арменія. Краіна, вядомая сваёй старажытнай культурай і гасцінным народам перажывае сёння не самыя лепшыя эканамічныя часы. Пра штодзённае жыццё людзей у новай краіне-сябры Мытнага саюзу распавядае Аляксандр Папко.

Сталіца Арменіі Ерэван сустракае гасцей багатымі гатэлямі, шырокімі вуліцамі, дарагімі машынамі, утульнымі кавярнямі. Аднак трохмільённая Арменія – зусім не багатая краіна. Гадавы даход армяніна у два разы меншы за даход сярэдняга беларуса. Жыццё па-за Ерэванам вельмі моцна адрозніваецца ад жыцця ў сталіцы – распавядае армянскі палітолаг Армэн Грыгаран.

www.radyjo.net__60ba2c42_ceef_4_c3b4323531703a22f5f78e248cc8714a.html

Фота: armradio.am

 

А. Грыгаран: Асноўныя эканамічныя рэсурсы, вялікія кампаніі і дзяржаўныя ўстановы сканцэнтраваныя ў Ерэване. Сярэдні заробак у Ерэване раўняецца 300 далярам. І людзі, якія жывуць тут, трацяць больш. Менавіта таму тут знаходзяцца самыя багатыя клюбы, кафэ і рэстараны. У іншых гарадах сітуацыя, на жаль, выглядае іначай.

Па-за сталіцай Арменіі людзі працуюць за заробкі ў 120–130 даляраў. Сярод іх – мой наступны суразмоўца таксіст Сагатэл.

 

Армяне робяць бізнэс паўсюль, акрамя самой Арменіі – скардзіцца ён. Эканоміка не развіваецца, бо весці бізнэс, не маючы сувязяў і не плацячы хабару чыноўнікам у краіне амаль немагчыма. Сагатэл з настальгіяй прыгадвае часы Перабудовы, калі ў яго была невялічкая фірма, а прадпрымальнікам не перашкаджалі сквапныя чыноўнікі і канкурэнты «з сувязямі».

www.radyjo.net__d075e48e_cf9b_4_fdfc043926054bc4881e9f43e6feb48b.html


Сагатэл: Дайце людзям спакойна працаваць! Калі чалавеку спакойна, ягоная галава і рукі працуюць. Краіну падзялілі. Тыя, што знайшлі сабе “крышу”, разбагацелі – і задушылі ўсіх астатніх.

Каб дабрацца да сяла Аржыс, якое ляжыць ў маляўнічай даліне недалёка ад мяжы з Карабахам, трэба пераадолець два горныя ланцугі. Нягледзячы на тое, што вёска знаходзіцца ў трох кіламетрах ад ажыўленай трасы, зімой дабрацца сюды бывае цяжка – дарогу засыпае снегам.

Нас гасцінна сустракаюць настаўнікі мясцовай школы. На працягу апошніх 20 гадоў з-за недахопу сродкаў яна прыйшла ў аварыйны стан: працякаў дах, пачалі рассыпацца сцены. Школа ў Аржысе не мела грошай нават на набыццё мэблі. На аднаго вучня яна атрымлівае ў год усяго каля 20 еўра. Настаўнікам аказала дапамогу польская амбасада – распавядае дырэктар Валодзя Аўсепян.

www.radyjo.net__ad8ac0c5_7dca_4_de7095a3686d1b2c8c864f81f1a44117.html


В. Аўсепян: Пасля землятрусу 1988 году пачалася вайна ў Карабаху. Затым наступіў доўгі эканамічны спад. У дзяржавы і мясцовых уладаў не было сродкаў на падтрымку школаў. Вельмі малую колькасць удалося ўтрымаць у добрым стане. У гэтых цяжкіх умовах польская амбасада працягнула нам руку дапамогі. З яе дапамогай мы адрамантавалі 10 класаў, купілі парты і сталы, адрамантавалі санвузлы і настаўніцкую. Мы вельмі ўдзячныя за гэта амбасадзе і ўсяму польскаму народу. Дзякуем вам!

 

Калі 10 гадоў таму ў школе ў Аржысе вучыліся амаль 300 дзяцей, то цяпер – толькі 108. Працы ў горнай вёсцы няма, і таму людзі выязджаюць цэлымі сем’ямі, асабліва ў апошнія 2 гады – са смуткам зазначае лабарантка Анаіт Джавалян.

www.radyjo.net__7993d224_ee96_4_4a760df9f55925d580315dfe528b264b.html


А. Джавалян: Наша сярэдняя школа некалі была вялікай, бо вёска была вялікай таксама. А цяпер вялікая міграцыя – людзі з'язджаюць. У гэтым годзе ў 12 клясах у нас навучаецца 108 вучняў. Ёсць клясы, у якіх толькі па 5 вучняў.

Беспрацоўе і вялікая міграцыя – гэта праблема не толькі сельскіх рэгіёнаў. Паводле падлікаў некаторых экспертаў, з 3-мільённай Арменіі ў пошуках лепшай долі выехалі каля 200 тысячаў чалавек.

 

Мхэр – студэнт юрыдычнага факультэту з Ерэвана. Ён вельмі любіць сваю краіну, але вырашыў эміграваць, бо без сувязяў ані весці бізнэс, ані зрабіць кар’еру на радзіме немагчыма.

www.radyjo.net__2f5b1ffd_7609_4_f5fe51c7c407d8a28c199bb0b784f67a.html


 

Мхэр: Тут знаходзяць сабе месца толькі тыя, хто “умее жыць”. У нас алігархічная сістэма. Сярэдняга класу няма. Ёсць альбо багатыя, альбо бедныя. У нас беспрацоўе, таму ўсе хочуць з'ехаць. Але я не хачу выехаць і не вяртацца. Я хачу нечага дасягнуць у Францыі, каб я мог дапамагчы сваёй краіне.

З-за карабаскага канфлікту межы Арменіі з Азербайджанам і Турцыяй застаюцца зачыненымі. Унутраны рынак краіны занадта малы, Арменіі неабходна развіваць экспарт. Шмат хто спадзяецца, што ўступленне ў Еўразійскі эканамічны саюз адкрые доступ да расейскага рынку. Аднак мытаў для армянскіх тавараў на расейскім рынку і так няма. Каб краіна пачала экспартаваць, неабходна не ўступаць у эканамічныя саюзы, а пазбавіцца ад алігархічнай сістэмы эканомікі – тлумачыць палітолаг Армэн Грыгаран. У Арменіі блізкія да ўлады бізнэсмэны ствараюць манаполіі і душаць канкурэнтаў – кажа эксперт.

А. Грыгаран: Галоўныя нашыя праблемы вынікаюць з алігархіі і дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку. У нас абмяжоўваюць канкурэнцыю і не даюць людзям зарабляць, не даюць функцыянаваць рынку.

Толькі перамены ў кірунку дэмакратыі, празрыстасці ўладаў дадуць краіне шанец развівацца – лічыць эксперт. Галоўны патэнцыял Арменіі – гэта яе высокаадукаваныя людзі з прадпрымальніцкім характарам, якія маюць кантакты па ўсім свеце. Нельга забываць, што ўсяго 8 гадоў таму гэтая краіна развівалася рэкордна хуткімі тэмпамі – больш за 10% у год. “Я веру ў Арменію, якая будзе. У нас усё будзе добра, але гэтых пераменаў павінныя дабіцца мы самі” – кажа студэнт Мхэр. Але пакуль што ён шукае, як дапамагчы сваім родным, працуючы за мяжой.

www.radyjo.net__6d7a1154_47fb_4_377a80c4a1355f6aef59eba1a906608e.html

Каб з Ерэвана дабрацца да вёскі Аржыс на поўдні Арменіі трэба перасекчы два горныя ланцугі.

www.radyjo.net__f01fdc70_9c6b_4_4da9220cd427b532330d7a5e02ed2d90.html

Па дарозе мінаем горныя вёскі, якія хаваюццца ў аблоках.

www.radyjo.net__dcacdd3d_92ea_4_1a620686652487052d75c4db10bcfefc.html


www.radyjo.net__3b044a04_40e8_4_6377fd10326733c0522fc0dc32590652.html

Вучні невялікай вясковай школы радыя прыезду замежных гасцей.

www.radyjo.net__d4413db5_a567_4_592706f6c3e351942d298ddf8403a4fb.html

Пасля таго, як у вёсцы зачынілі кацельную, школьныя класы прыходзіцца абаграваць "буржуйкамі". Умовы суровыя, але дзеці хочуць вучыцца...

www.radyjo.net__29346231_c61d_4_acbc08c02e21a278b3c6da7c466ae136.html

Від на гару Арарат з горнай дарогі. Вуліца ў Ерэване.

www.radyjo.net__5dc7f371_1fbf_4_5b487a7324f973de749f55422721dc63.html

Агні начнога Ерэвана.

Аляксандар Папко, Ерэван www.radyjo.net