Аляксей Арастовіч: Магчымая другая расійска-ўкраінская вайна
Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны ў інтэрв'ю Інзе Мезеры заявіў, што чакаць адэкватнасці ад Расіі да 2035 года не даводзіцца, і выказаўся пра тое, што Украіне неабходна добра падрыхтавацца да другога раўнду вайны.
Зважаючы на высокую верагоднасць паўтору вайны, Арастовіч выказаўся за тое, каб асновай дзяржаўнага планавання Украіны да 2030 года стала непазбежнасць другой расійска-ўкраінскай вайны. І ён назваў мяркуемыя яе даты — 2028-2029 гады.
«Калі мы якасна падрыхтуемся, яны на гэта не пойдуць, разумеючы, што зноў будзе правал. Калі мы якасна не падрыхтуемся, то ўвядзем іх у спакусу паўтарыць гэта зноў. І хто бы што ні гаварыў, я настойваў і буду настойваць.
Асновай стратэгічнага планавання Украіны павінна стаць падрыхтоўка да другой расійска-ўкраінскай вайны. Вось тады мы пабудуем правільную дзяржаву, эфектыўную эканоміку, якая зможа забяспечыць сектар дзяржаўнай бяспекі і абароны», — зазначыў Арастовіч.
Арастовіч перасцерагае грамадства: «Калі мы будзем «тануць у срачах», працягваць красці і распавядаць адзін аднаму, на якой мове правільна камандаваць, то мы прайграем».
«А тое, што яны патонуць у рэсантыменце, тое, што Пуцін ці не Пуцін будзе імкнуцца паўтарыць другі раўнд, перамагчы, даказаць, паламаць, гэта я даю 101 працэнт», — сцвярджае былы дарадца Офіса ўкраінскага прэзідэнта.
Арастовіч адзначыў, што шмат хто настроены на пасляванную дапамогу, якая дазволіць правесці рэканструкцыю краіны. Але трэба памятаць гісторыю.
«Гісторыя Ізраіля сведчыць пра тое, што трэба разлічваць толькі на саміх сябе. Будуць саюзнікі — добра. Уступім у НАТА і ЕС — выдатна. Гэта лепшы варыянт прадухіліць вайну. Але першапачаткова трэба лічыць, што мы адныя. І калі мы гэта прымем, і так пачнем планаваць і дзейнічаць, то ў нас добры шанец.
Пазней у сваім тэлеграм-канале Аляксей Арастовіч звярнуў увагу на гэтую частку інтэрвʼю і дадаў: «Ці гатовы мы да эканомікі і дзяржаўных рашэнняў мабілізацыйнага тыпу? Не ўпэўнены. Мяркуючы па настроях у грамадстве, я пакуль нават не бачу намёку на адпаведнае разуменне. Што ж, калі трэба паставіць пытанне — я паставіў».
Паводле «НН»