Аляксей Навальны: Я ведаю ўсіх, хто спрабаваў мяне забіць
«Я ведаю, хто хацеў мяне забіць. Я ведаю, дзе яны жывуць. Я ведаю, дзе яны працуюць. Я ведаю іх сапраўдныя імёны. Я ведаю іх падробленыя імёны. У мяне ёсць іх фатаграфіі». Расійскі палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне спробаў яго забойства.

Як піша Навальны, гэта гісторыя аб сакрэтнай групе забойцаў з ФСБ, куды ўваходзяць лекары і хімікі, пра тое, што яны спрабавалі забіць яго некалькі разоў, а аднойчы — ледзь не забілі яго жонку. Палітык сцвярджае, што загады гэтай групе дае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Расследаванне правяла група Bellingcat (раскрыла знакамітае забойства ў Солсберы) сумесна з выданнем Інсайдэр, а канкрэтна іх даследчык Крыста Грозеў з Балгарыі.
Навальны адзначае, што дзякуючы так званаму «пакету Яравой» карумпаваныя супрацоўнікі "праваахоўных органаў" Расіі свабодна гандлююць данымі мабільных тэлефонаў расіян, як і данымі авіяпералётаў.
Падрабязнасці расследавання можна прачытаць на сайцеАляксея Навальнага, а таксама паглядзець у відэа ніжэй.