Амерыканскія навукоўцы распрацавалі вакцыну ад рака

Навукоўцы з амерыканскіх універсытэтаў Джэферсана заявілі, што яны распрацавалі «вакцыну» ад рака тоўстай кішкі, перадае Радыё Свабода. Яны заявілі, што стварылі вакцыну, якая «навучыць» выразна і дакладна накіроўваць імунітэт хворага чалавека на пошук і знішчэнне ракавых клетак.

download_55.jpg

sakhalife.ruУ клінічным эксперыменце прынялі ўдзел дзесяць пацыентаў з ракам тоўстай кішкі першай і другой стадый ва ўзросце 40-80 гадоў. Кожнаму ўдзельніку зрабілі адну прышчэпку аднаразова. Ва ўсіх дзесяці анкахворых былі хірургічна выдаленыя наватворы ў галіне тоўстага кішэчніка і прамой кішкі. Ніхто з іх не праходзіў хімія і прамянёвую тэрапію.
Цягам 6 месяцаў навукоўцы тройчы праводзілі імуналагічны аналіз крыві.
Ва ўсіх дзесяці пацыентаў у выніку вакцынацыі не выявілі якіх-небудзь сур’ёзных пабочных эфэктаў і ўскладненняў, а імунамаркеры крыві паказалі, што вакцына актывавала спэцыфічныя супрацьпухлінныя імунныя клеткі.
Цяпер навукоўцы рыхтуюцца да другога этапу даследавання, каб мадыфікаваць вакцыну і зрабіць яе яшчэ больш эфэктыўнай.
Захворванне на рак тоўстай кішкі з'яўляецца трэцім сярод найбольш распаўсюджаных у свеце. У 2018 годзе зарэгістравалі больш за 1,8 млн новых выпадкаў захворвання. Менавіта гэты тып рака з'яўляецца прычынай смерці больш чым у 51 тысячы амерыканцаў штогод.