Андрэй Макарэвіч напісаў песню пра "былых братоў, якія сталі глістамі"
Расійскі спявак, лідэр гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч размясціў на Youtube відэазапіс новай песні. У песні Макарэвіч наракае на сыход "залатой эпохі" рок-н-ролу.
Найбольшы рэзананс сярод слухачоў выклікаў радок "Солнце с луной не менялись местами, ночами не сделались дни, но как же послушно стали глистами бывшие братья мои".
Макарэвіч адмовіўся назваць імёны людзей, якіх ён у песні назваў "былымі братамі". "Калі б я захацеў пазначыць імёны і прозвішчы, я б гэта зрабіў у песні", — сказаў спявак "Русской службе новостей".
Па словах Макарэвіча, новую песню нельга назваць палітычнай. "Песні мае скіраваныя ў чалавечае рэчышча, калі з людзьмі не ўсё ў парадку ў маштабе грамадства, атрымліваюцца такія песні", — распавёў Макарэвіч.