Анжаліку Агурбаш выклікалі ў маскоўскую пракуратуру на апытанне

Пра гэта спявачка паведаміла TUT.ВY.

Анжаліка Агурбаш

Анжаліка Агурбаш

— Гэта звычайная экстрадыцыйная праверка, паколькі ў расійскую пракуратуру прыйшлі дакументы з Беларусі. Я дала свае паказанні і тлумачэнні па сітуацыі, якая склалася, — распавяла Анжаліка Агурбаш.
Спявачка адзначыла, што ў Расіі няма падстаў для яе экстрадыцыі, бо яна з'яўляецца грамадзянкай РФ і ўжо 20 гадоў жыве ў гэтай краіне. Агурбаш дадала, што адчувае сябе пад абаронай расійскай дзяржавы, з'язджаць у Еўропу не збіраецца, але, тым не менш, асцерагаецца дыверсій і «ўсяго, чаго заўгодна з боку Беларусі».