Астранаўты NASA паказалі трук са спінерам (відэа)
Бязважкасць дазваляе вырабляць з модным гаджэтам трукі, немагчымыя на зямлі.

Так, амерыканскія астранаўты знялі на відэа, якія трукі дазваляе зрабіць бязважкасць са спінерам, моднай забаўляльнай круцёлкай.
На здымцы відаць, што ва ўмовах бязважкасці спінер можа вісець у паветры і круціцца без падтрымкі чалавека. Акрамя таго, астранаўты прадэманстравалі, што і самі могуць круціцца як спінер, паведамляе newsone.
У труках удзельнічалі Джозэф Акаба, Рэндальф Джэймс Брэзнік, Марк Вандэ Хей і Паола Неспалі.
Варта дадаць, што спінер стаў адным з самых папулярных фіджэтаў сёлета сярод школьнікаў ЗША і Еўропы. Прычым настолькі, што ў шэрагу школаў Злучаных штатаў круцёлка апынулася пад забаронай – адміністрацыі школаў палічылі, што моднае захапленне адцягвае дзяцей ад урокаў.
Паводле «Хартыі'97»