Бацька Паўла Грыба будзе дапамагаць вязням
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, арыштаванага ФСБ на тэрыторыі Беларусі, выйграў конкурс на пасаду ў міністэрстве. У выпадку прызначэння на пасаду Ігар Грыб будзе займацца дапамогай асобам, пазбаўленым свабоды.
![Ігар Грыб Ігар Грыб](/img/v1/images/thumbnail_tw_20180406163121_3314.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Грыб
Конкурс на пасаду кіраўніка аддзела дапамогі асобам, пазбаўленым свабоды, Міністэрства часова акупаваных тэрыторый выйграў Ігар Грыб, бацька незаконна ўтрыманага ў Расіі ўкраінца Паўла Грыба. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала дэпутат Ірына Герашчанка, паведамляе liga.net.
Яна адзначыла, што Грыб «шчыра займаецца пытаннямі дапамогі сем'ям закладнікаў і палітвязняў».
Таксама Герашчанка паведаміла, што ва ўрадзе адзін з віцэ-прэм'ераў будзе курыраваць пытанні дапамогі сем'ям закладнікаў і палітвязняў, а таксама каардынаваць працу іншых міністэрстваў у гэтай сферы.
Раней Ігар Грыб працаваў у Дзяржпагранслужбы.
Нагадаем, Павел Грыб быў выкрадзены расійскімі спецслужбамі ў Гомелі 24 жніўня 2017 года. У Беларусь ён прыехаў па просьбе дзяўчыны – расійскай школьніцы Таццяны, з якой ён перапісваўся ў сацыяльных сетках. ФСБ Расіі завяло супраць хлопца крымінальную справу па артыкуле «Тэрарыстычны акт». Паводле заяваў следства, Павел з дзяўчынай планаваў здзейсніць выбух на выпускной лінейцы ў адной са школаў Сочы. Блізкія называюць абвінавачанне абсурдным, паколькі ў перапісцы хлопца няма ніякіх згадак пра тэракт.
Беларускія праваахоўнікі так і не растлумачылі сям’і Паўла Грыба, якім чынам расійскія спецслужбы змаглі выкрасці ўкраінскага грамадзяніна на беларускай тэрыторыі.