Беларусь на незвычайных картах. Бландзіны, вера ў рай і курцы

Незвычайныя або цікавыя карты — вельмі папулярны апошнім часам жанр. І гэта не толькі незвычайны погляд на звыклыя тэмы.Такія карты дапамагаюць лепш даведацца, як выглядае тая ці іншая краіна на фоне суседзяў. А нас цікавіць, канешне, Беларусь.

Пачнем з бландзінак (і бландзінаў). Мяркуючы па гэтай карце, якая паказвае ступень іх прысутнасці ў кожнай еўрапейскай краіне, у Беларусі з гэтым, як не дзіўна, «напружанка». Як бачыце, у лік краін, дзе ў насельніцтва шмат бялявых, Беларусь не трапляе. Затое ёсць цікавая дэталь: паўночная мяжа Беларусі знаходзіцца практычна на мяжы арэалаў пражывання бландзінаў. Так што калі заблукаеце недзе на поўначы Віцебскай вобласці і пабачыце бландзіна, ёсць верагоднасць, што вы ўжо недзе за мяжой. 

photo_2024_09_20_19_20_19.jpg

А вось гэтая карта дэманструе, наколькі ў кожнай еўрапейскай краіне людзі вераць у жыццё пасля смерці. Як бачым, беларусаў, якія збіраюцца жыць у раю ( наўрад ці хтосьці збіраецца пасля смерці трапіць у пекла) не так шмат (усяго 36 працэнтаў). Гэта яшчэ раз пацвярджае той факт, што жыхары РБ у масе — атэісты. Сярод усходніх славян мы ўвогуле лідары ў гэтай тэме. Таму стаўка рэжыму на прапаганду праваслаўя з гэтай пазіцыі выглядае дастаткова сумнеўнай. 

photo_2024_09_20_19_20_24.jpg

І не вельмі вясёлая карта, якая фіксуе працэнт мужчын-курцоў сярод мужчынскага насельніцтва ў еўрапейскіх краінах. Як бачым, у Беларусі на 2017 год паліла 46 працэнтаў мужчын. Ці шмат гэта? Напрыклад, у Ісландыі такіх усяго 17%, а калі паглядзець на краіны з «чырвонай зоны», то рэкардсменам тут з'яўляецца Расія, дзе паляць ажна 60% мужчын. Які вектар выбраць — кожны вырашае для сябе. 

photo_2024_09_20_19_30_34.jpg