Беларускі бізнесмен Аляксандр Зінгман вызвалены з турмы ў Конга

Абвінавачанні яму не прад'яўленыя.

Фота: ilsole24ore.com

Фота: ilsole24ore.com


У МЗС Беларусі пацвердзілі вызваленне ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) беларускага бізнесмена Аляксандра Зінгмана. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Анатоль Глаз.
— У цяперашні час Зінгман знаходзіцца на волі, абвінавачанні яму не прад'яўлена, — паведаміў Анатоль Глаз.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», ён ужо пакінуў Конга і знаходзіцца ў Зімбабвэ.
Нагадаем, Аляксандр Зінгман разам з топ-менеджарам «Aftrade DMCC», беларусам Алегам Водчыцам, і італьянскім бізнесменам Паола Персыка былі затрыманыя 19 сакавіка ў Лубумбашы — другім па велічыні горадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Паводле інфармацыі СМІ, Зінгман быў арыштаваны кангалезскай паліцыяй у Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам краіны Жазэфам Кабілам.
Паводле звестак СМІ, Зінгман мае два грамадзянствы — ЗША і Беларусі. Паводле слоў кангалезскай крыніцы, урады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск з мэтай яго вызвалення.

news.tut.by