Беларусы Таронта зрабілі з паперы 11-метровага бусла

Беларуская дыяспара да Дня Канады краіны вырашыла не проста паўдзельнічаць у парадзе дыяспар у Таронта. Да свята нашы суайчыннікі зрабілі 11-метровага бусла.

9_15.jpg

У птушкі 100 велізарных чорных пёраў і больш за 300 белых, кожнае складное крыло — 5 метраў даўжынёй. На выраб птушкі сышло 2,7 х 20 метраў тканіны.
Учора беларусы прайшлі з буслом па вуліцах Таронта падчас афіцыйнага святкавання Дня Канады. Птушку зрабілі сябры Згуртавання беларусаў Канады і фолк-гурта «Яваровыя людзі».


Паводле citydog.by