Бензінавы калапс у Керчы: "Shell", "Лукойл" і "Укрнафта" зачынілі свае АЗС
Жыхары Керчы ў акупаваным Крыму скардзяцца на недахоп гаручага, а ў горадзе масава зачыняюцца АЗС, паведамляе ТСН.

У горадзе засталося толькі некалькі аўтазаправачных станцый, якія прадаюць газ або бензін. Паліва для ўсіх гараджанаў не хапае, бо нафтатрэйдары "Shell", "Лукойл" і "Укрнафта" закрылі свае запраўкі ў Керчы.
На пароме ў Керч прыбываюць бензавозы, але горад выступае толькі транзітам — паліва вязуць у Севастопаль, Сімферопаль і на Паўднёвы бераг Крыму.
Таксама бензін і іншыя нафтапрадукты паступова знікаюць у захопленым тэрарыстамі Луганску.