Блогер Сакалоўскі атрымаў за пакемонаў умоўны тэрмін

Верх-Ісецкі суд Екацярынбурга прысудзіў блогера Руслана Сакалоўскага да 3,5 гадоў умоўна і абавязковым працам.



sokolo24_vs.jpg


ntv.ru
Да ўступлення прысуду ў сілу будзе дзейнічаць падпіска аб нявыездзе. Суд забараніў Сакалоўскаму наведваць масавыя мерапрыемствы, абавязаў не мяняць месца жыхарства і працы без апавяшчэння кантралюючага органа, а таксама пастанавіў вярнуць яму ўсю тэхніку. Акрамя гэтага, суд прызначыў блогеру выпрабавальны тэрмін — тры гады, паведамляе novayagazeta.ru.
У выпадку парушэнняў з боку блогера, умоўнае пакаранне будзе адменена і заменена на рэальнае. Калі Сакалоўскі ў палову тэрміну нічога не парушыць, то тэрмін яму будзе скарочаны.
«Прысуд зразумелы», — сказаў Сакалоўскі.
Раней падчас пасяджэння Сакалоўскага прызналі вінаватым ва ўзбуджэнні нянавісці па рэлігійнай і нацыянальнай прыкметах і абразе пачуццяў вернікаў. Абвінавачванне прасіла для Сакалоўскага тры гады шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. На думку пракурора Кацярыны Калінінай, у калоніі-пасяленні Сакалоўскі не выправіцца.
Руслана Сакалоўскага затрымалі пасля публікацыі відэа, на якім ён гуляў у Pokemon Gо ў адным з храмаў Екацярынбурга. Блогера абвінавацілі ў абразе пачуццяў вернікаў і ва ўзбуджэнні нянавісці па рэлігійнай і нацыянальнай прыкметах.

openrussia.org

openrussia.org

Следства сцвярджае, што ў роліках Сакалоўскі абражаў некалькі сацыяльных груп — праваслаўных хрысціян, мусульман і феміністак. Блогера таксама абвінавачваюць у незаконным абароце сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі (артыкул 138.1 КК). Гэта звязана з тым, што пры ператрусе ў Сакалоўскага нібыта знайшлі асадку з убудаванай відэакамерай.