Больш за 1 млн брытанцаў падпісаліся пад петыцыяй за новы рэферэндум па Brexit
Петыцыю з заклікам да прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрысы Мэй правесці рэферэндум па Brexit падпісалі больш за 1 млн чалавек, паведамляе «The Independent».
«Незалежна ад таго, як вы прагаласавалі на рэферэндуме па Brexit, вы заслугоўваеце права выказацца пра выніковыя дамоўленасці ў гэтым пытанні», – гаворыцца ў петыцыі.
Вялікая Брытанія і Еўрапейскі Звяз да канца кастрычніка 2018 года павінны вырашыць тры пытанні, якія б дазволілі ажыццявіць Brexit з захаваннем інтарэсаў бакоў:
- завяршыць узгадненне дамовы аб выхадзе з ЕЗ
- вырашыць праблему мяжы з Ірландыяй
- выпрацаваць фармат будучых узаемаадносінаў.
Брытанія выйдзе з ЕЗ 29 сакавіка 2019 года. Перамовы аб умовах выхаду краіны з ЕЗ вядуцца з 2017 года.
Публіцыст «The Independent» Крысціян Броўтан зʼяўляецца аўтарам ініцыятывы правядзення рэферэндуму.
Паводле belsat.eu