Брытанца абвінавацілі ў тэрарызме за ўдзел у вайне ў Данбасе
Улады Англіі прад'явілі абвінавачванні ў тэрарызме 41-гадоваму жыхару Олдхэм Бенджаміну Стымсану, які меркавана ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны на баку сепаратыстаў.
Мужчына быў заключаны пад варту. Паведамляецца, што ён паўстане перад судом 7 кастрычніка. Як піша The Guardian, падобныя абвінавачванні ўпершыню прад'яўленыя ў Вялікабрытаніі ў сувязі з канфліктам у Данбасе.
Бенджамін Стымсан стаў адным з герояў матэрыялу «Бі-бі-сі» пра брытанцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне на ўсходзе Украіны. Матэрыял быў апублікаваны ў кастрычніку 2015 года, імя Стымсана ў тэксце не згадвалася.
У артыкуле гаварылася, што брытанец вырашыў далучыцца да ўкраінскіх сепаратыстаў праз «адсутнасць жыццёвых перспектываў», а таксама з-за спагады прарасейскім сілам у рэгіёне. На відэа, знятым журналістамі, Стымсан паказаны са зброяй у руках. Ён кажа, што гатовы памерці, а таксама забіць, калі яго жыццё апынецца ў небяспецы.
The Guardian піша, што Стымсан быў арыштаваны неўзабаве пасля вяртання ў Вялікабрытанію. Згодна з запісам яго старонцы «Вконтакте», гэта адбылося ў чэрвені 2016 года. Што менавіта прывяло да арышту Стымсана, не паведамляецца. Пазней ён быў адпушчаны пад заклад.
У жніўні брытанскі блогер, былы пазаштатны супрацоўнік Russia Today Грэм Філіпс апублікаваў відэа, на якім Стымсан сцвярджае, што на здымках рэпартажу «Бі-бі-сі» узяў у рукі зброю па просьбе журналіста.
Паводле meduza.io