Брытанцы, незадаволеныя «Брэкзітам», змогуць купіць пашпарты ЕС

Грамадзяне Вялікабрытаніі, якія жадаюць пасля выхаду краіны з ЕС захаваць грамадзянства Еўрасаюза, змогуць зрабіць гэта за грошы. Пра гэта піша The Times са спасылкай на заяву Гі Вярхофстадта — бельгійскага палітыка, які адказвае за перамовы аб «Брэкзіце» з боку Бруселя.

Фота: angliya.today

Фота: angliya.today


Па словах Вярхофстадта, гаворка ідзе пра тое, каб жадаючыя маглі па-ранейшаму карыстацца ільготамі, якое дае грамадзянства ЕС, у абмен на штогадовы грашовы ўнёсак.
Грамадзяне Вялікабрытаніі, якія атрымалі пашпарты ЕС пасля «Брэкзіта», змогуць вольна перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза, пражываць на яго тэрыторыі і галасаваць на выбарах у структуры блока.
Па словах сябра Еўрапейскага парламента з Люксмебурга Шарля Горэнс, брытанцы могуць атрымаць пашпарты і бясплатна. Галасаванне па гэтым пытанні пройдзе 8 снежня.
Паводле meduza.io