Бургер з прэм'ера, арыштаванае надвор'е: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Замова супраць Трампа, апошні цвік у труну Тэрэзы Мэй, новая гульня Кім Чэн Ына — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

1_125.jpg


У Вашынгтоне скандал з-за публікацыі ананімнай калонкі ў The New York Times з жорсткай крытыкай на адрас Трампа. Аўтар, які назваўся высокапастаўленай асобай адміністрацыі, піша пра існаванне таямнічай групы чыноўнікаў, якія паабяцалі перашкаджаць прэзідэнту. Цяпер Трамп актыўна шукае, хто можа стаяць за злівам. Над незвычайнай атмасферай у Белым доме іранізуе часопіс The New Yorker. На малюнку адзін з клеркаў пабачыўшы Трампа, кажа «Так, ён ідзе. Усім хутка рабіць выгляд, што мы яму лаяльныя».

2_115.jpg

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і італьянскі віцэ-прэм'ер Матэа Сальвініі пасварыліся з-за мігрантаў. Сальвініі вінаваціць французскага прэзідэнта ў крывадушнасці, паколькі той праігнараваў просьбу Італіі дапамагчы з бежанцамі. Макрон у сваю чаргу адмову Італіі прымаць бежанцаў называе «папулісцкім свавольствам». Між іншым, брытанскі Spectator лічыць, што дуэль паміж еўрафобам Сальвініі і прыхільнікам еўраінтэграцыі Макронам вырашыць лёс Еўрасаюза.

3_92.jpg

7 верасня кіраўнік дэлегацыі Еўрасаюза катэгарычна адхіліў асноўныя пункты плана Лондана па выхадзе краіны з ЕС. Тым самым Брусель, падобна, убіў апошні цвік у труну прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй. У шэрагах кансерватараў расце імкненне змяніць лідара партыі на карысць Барыса Джонсана. На думку нідэрландскага карыкатурыста Джоепа Бертрама (Joep Betrrams), Джонсан з'ясі Мэй як звычайны бургер.

4_95.png

Лідар КНДР Кім Чэн Ын выказаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу гатоўнасць да дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава да заканчэння прэзідэнцкага тэрміну рэспубліканца. Паколькі гэта не першае падобнае абяцанне Пхеньяна, некаторыя мяркуюць, што Трампа проста водзяць за нос. Такога меркавання, напрыклад, прытрымліваецца амерыканскі карыкатурыст Дэйв Гранланд (Dave Granlund). На яго думку, Кім Чын Ын проста гуляе з Вашынгтонам у напарсткі.

5_95.jpg

І пра надвор'е. Спякота напалохала Еўропу. А вось у Турцыі, дзе адбываецца хапун праціўнікаў прэзідэнта Эрдагана, у плане надвор’я ўсё быццам нармальна. Адказ на феномен прапанаваў нямецкі сатырычны часопіс Oulenspiegel. На малюнку Эрдаган тлумачыць Меркель, што надвор'е ў Турцыі проста баіцца трапіць у турму.
*** Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!