Бурмістрам Берліна ўпершыню ў гісторыі стала жанчына

Раней Францыска Гіфай узначальвала Міністэрства па справах сям’і, паведамляе «Радыё Свабода».

Францыска Гіфай

Францыска Гіфай


Пасля прывядзення да прысягі Гіфай прызначыла 10 сенатараў — сяброў урада федэральнай зямлі Берлін. У сенат увайшлі сем жанчын. Гэта больш, чым калі-небудзь раней.
Францыска Гіфай належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. Папярэднік і аднапартыец новай бурмістаркі Міхаэль Мюлер узначальваў Берлін сем гадоў. На выбарах, якія прайшлі ў верасні, яго абралі дэпутатам Бундэстага.
У 2020 годзе Гіфай абвінавачвалі ў плагіяце пры напісанні дысертацыі. З прычыны скандалу яна адмовілася ад ступені, а ў траўні пайшла ў адстаўку з пасады міністаркі па справах сям’і. Нягледзячы на гэта, сацыял-дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Берліне.