Былога прэм'ера Украіны затрымалі у Жэневе па запыце Расіі

Былы прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк ўвечары 23 снежня быў затрыманы на пашпартным кантролі ў аэрапорце Жэневы па запыце Расіі, паведаміла ў фэйсбуку яго прэс-сакратар Вольга Лапо.

Фота: kp.ua

Фота: kp.ua

«Арсенія Яцанюка, які прыляцеў у Жэневу з малодшай дачкой, спынілі на пашпартным кантролі па запыце Расіі», — напісала Лапо.
Затрыманне, па яе словах, было звязана «з усім ужо вядомымі абсурднымі абвінавачваннямі ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Чачні».
Праз 10 хвілін Яцанюка адпусцілі, папярэдзіўшы, што «аналагічная працэдура магчымая і пры вылеце», — паведаміла Лапо.
МУС Украіны, у сваю чаргу, заявіў, што Інтэрпол прызнаў запыт Расіі на вышук Яцанюка «неабгрунтаваным». У сувязі з гэтым, гаворыцца ў заяве, апублікаванай у фэйсбуку ведамства, «ніякіх афіцыйных перашкод для руху» Яцанюка з боку Інтэрпола не існуе.
У 2015 годзе кіраўнік Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін тады заявіў, што Яцанюк у 1994-1995 гадах ваяваў у Чачні на баку сепаратыстаў, непасрэдна ўдзельнічаў у баях з расійскімі вайскоўцамі і пакараннях палонных. Яцанюк гэтыя абвінавачванні катэгарычна адмаўляе.
У сакавіку 2017 г. суд у Есентуках завочна арыштаваў Яцанюка. У канцы красавіка кіраўнік украінскага МУС Арсэн Авакаў абвясціў, што Інтэрпол адмовіўся аб'яўляць Яцанюка ў вышук па просьбе Расіі пасля таго, як Украіна паведаміла факты, якія сведчаць аб безгрунтоўнасці абвінавачванняў у адрас былога прэм'ер-міністра.
Арсеній Яцанюк займаў пасаду прэм'ер-міністра Украіны ў 2014-2016 гадах. Да гэтага ён у 2007-2008 годзе быў старшынём Вярхоўнай Рады, а раней займаў пасады міністра эканомікі і міністра замежных спраў.
Паводле meduza.io