Былога прэзідэнта Бразіліі асудзілі на 9,5 гадоў за карупцыю

Былога прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення.

brazil_workers_union_lula_douglas_magno_afp_5fgfe.jpg


Да Сілва быў абраны прэзідэнтам у 2003 годзе і выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы ў 2011 годзе. У 2016 годзе яму прад'явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas.
Пасля прад'яўлення абвінавачвання Ды Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу.
Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады.
Паводле «Нашай Нівы»