Cамалёт EgyptAir знік з экранаў радараў
Самалёт егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які выконваў рэйс з Парыжа ў Каір, знік з экранаў радараў падчас палёту над Міжземным морам.

Як паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі, на борце самалёта знаходзіліся 69 чалавек — 59 пасажыраў і 10 членаў экіпажа.По дадзеных flightradar24.com, гаворка ідзе пра самалёт A320. Апошні раз звязацца з лайнерам удалося ў той момант, калі ён увайшоў у паветраную прастору Егіпта.
Сярод пасажыраў рэйса былі ў тым ліку 15 грамадзян Францыі і 30 егіпцян. На борце таксама былі па адным пасажыры з Канады, Партугаліі, Вялікабрытаніі і Бельгіі. Акрамя таго, сярод пасажыраў былі грамадзяне Судана, Чада, Алжыра, Ірака, Кувейта і Саудаўскай Аравіі.
У раён, дзе самалёт апошні раз выходзіў на сувязь, адпраўленыя выратавальныя брыгады, да пошуку лайнера таксама падлучаныя паветраныя сілы Егіпта.
У канцы кастрычніка 2015 года на Сінайскім паўвостраве разбіўся самалёт A320 расійскай авіякампаніі Metrojet, які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. Загінулі 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Прычынай крушэння самалёта, па дадзеных ФСБ, стаў тэракт.
Паводле Meduza.io