Частка Луганска і яшчэ тры гарады засталіся без вады з-за абстрэлаў

Перабіта лінія электраперадач, што сілкавала электраэнергіяй Дэркульскі ўчастак водаканала. Па словах Маскаля, вада ў напрамку Маладагвардзейска, Сухадольска, Краснадона і часткі Луганска не падаецца і ў бліжэйшы час падавацца не будзе. 



369137149.jpg

У выніку мінамётнага абстрэлу вёскі Балоценнае Станічна-Луганскага раёна перабіта лінія электраперадач, што сілкавала электрычнасцю ўчастак водаканала, які забяспечвае Маладагвардзейск, Сухадольск, Краснадон і частку Луганска, паведамляе кіраўнік Луганскай абласной грамадзянска-ваеннай адміністрацыі Генадзь Маскаль.

Паводле яго слоў, абстрэл быў зроблены каля 07:30 у панядзелак.

Менавіта праз гэты ўчастак ажыццяўляецца пастаўка вады на акупаваную тэрыторыю, а менавіта ў гарады Маладагвардзейск, Сухадольск, Краснодон і частку Луганска.

"Зараз вада ў гэтым кірунку не падаецца і ў бліжэйшы час падавацца не будзе", — сказана ў паведамленні.

Раней Маскаль паведаміў, што ў суботу апалчэнцы ўзарвалі жалезабетонны мост праз раку Лугань, па якім у Траецкае (Папаснянскі раён блізу Дэбальцава) дастаўлялі гуманітарныя грузы, а таксама прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці.

Ён нагадаў, што гэты адзіны бяспечны праезд раней ужо быў пашкоджаны падчас баявых дзеянняў, тады рамонтным брыгадам удалося аператыўна аднавіць яго. Непадалёк ад месца падрыву знаходзіцца блокпост украінскіх сілавікоў.

РІА "Навіны Украіна"