Чэхія. 75 гадоў анексіі Чэхаславакіі

Сімвалічна, што інкарпарацыя Крыму супала з 75-й гадавінай анексіі нацыстамі Чэхаславакіі. У ноч на 15-е сакавіка 1939 года нямецкія часткі занялі ўсю цяперашнюю Чэхію, якую пазней абвясцілі пратэктаратам у складзе Рэйху.



skupina_n_meck_ch_student_z_prahy_jde_pozdravit_v_dce.gif

Група нямецкіх студэнтаў на дэманстрацыі ў Празе. Фота wikipedia.org/

Пралогам трагедыі была, безумоўна, Мюнхенская дамова 1938 года, калі кіраўнікі Італіі, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі дазволілі Гітлеру «дзеля захавання міру» ампутаваць у Чэхаславакіі рэгіён Судэты, дзе жылі этнічныя немцы. Фактычна, гэта значыла здраду Празе з боку Лондана і Парыжа.

Сёння тыя падзеі ўспрымаюцца вельмі не адназначна. Прынамсі, дзіўны прававы статус чэхаў, якія, з аднаго боку, былі грамадзянамі Германіі, аднак пры гэтым былі людзьмі другога гатунку, дазволіў ім не ісці на службу ў Вермахт. Гэта, на думку рэвізіяністаў, быццам, выратавала генафонд нацыі.

Аднак большасць гісторыкі лічаць анексію 15 сакавіка, якая была немагчымай без здрады заходніх саюзнікаў, чорнай старонкай чэшскай гісторыі. Недавер да Захаду стварыў грамадскую атмасферу, якой скарысталіся камуністы для лёгкага фармавання ў пасляваеннай Чэхаславакіі мадэлі сталінскай дыктатуры.

Паводле нямецкай прэсы