Cямён Сяменчанка ўпершыню зняў балаклаву
За ўдзел у баявых дзеяннях, праяўленую мужнасць і адвагу, вернасць прысязе 1 верасня ў Днепрапятроўску быў узнагароджаны камандзір спецбатальёна Нацыянальнай гвардыі «Данбас», маёр міліцыі Сяменчанка Сямён Ігаравіч.
«Я думаю, што з сённяшняй паразы, з горычы, пачнецца другі этап у гісторыі нашай краіны, калі мы ўсе збярэмся ў адзін кулак — і грамадзянская супольнасць і армія — і нанясем удар агрэсару. Я хацеў бы выкарыстаць гэты момант, каб зняць сваю
балаклаву», — сказаў Сяменчанка.
«Я сам з Севастопаля. Пуцін адабраў у мяне і Крым і Данбас. Я меў справу з нелюдзямі тыпу Беса. Я насіў балаклаву. Таму што мае сваякі былі не ў бяспецы. Зараз мае блізкія ў
бяспецы», — дапоўніў камбат.
«Я маёр нацыянальнай гвардыі і аддам усе свае сілы і сваё жыццё, каб абараняць сваю Радзіму. Перамога будзе за намі!», — сказаў Сямён ў завяршэнне.
dnpr.com.ua