Чатыры тэлеканалы Грузіі на суткі спынілі трансляцыю пасля смерці збітага на ЛГБТ-маршы аператара
Чатыры грузінскія апазіцыйныя тэлеканалы — «Мтавары», «Пірвэлі», «Формула» і «Каўкасія» — на 24 гадзіны спынілі тэлетрансляцыю пасля смерці тэлеаператара канала «Пірвэлі» Аляксандра Лашкаравы, які 5 ліпеня быў збіты ў цэнтры Тбілісі натоўпам праціўнікаў ЛГБТ-супольнасці, піша «Свабода».
![2b586714_0727_43bf_b46a_7f3c59869d44_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp 2b586714_0727_43bf_b46a_7f3c59869d44_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/2b586714_0727_43bf_b46a_7f3c59869d44_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэдакцыі, якія спынілі трансляцыю тэлеканалаў, патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі і пакарання ўсіх, хто нападаў на мірных дэманстрантаў і журналістаў у Тбілісі 5 і 6 ліпеня, перадае «Эхо Кавказа».
Напярэдадні, падчас пахавання Лашкаравы, праграмы на 10 хвілін спынілі і рэгіянальныя тэлекампаніі.
Паводле версіі МУС Грузіі, прычынай смерці Лашкаравы магла стаць перадазіроўка наркотыкаў. Гэтая заява напярэдадні транслявалася на вялікі манітор перад будынкам парламента, дзе праходзіла акцыя пратэсту журналістаў апазіцыйных тэлеканалаў. На думку калег аператара, гэтая экспертыза пра смерць Лашкаравы з'яўляецца паклёпам.