Чэшскі аўтамабільны гігант Škoda Auto прыпыняе вытворчасць

Апошнія аўтамабілі пакідаюць заводы Škoda Auto ў Чэхіі ў сераду, 18 сакавіка, у 22.00. Заводы будуць закрытыя ў Млада-Болеславе, Квасінах і Вэрхлабе да 22.00 6 красавіка, заявіў прэм’ер-міністар Чэшскай Рэспублікі Андрэй Бабіс на прэс-канфэрэнцыі 17 сакавіка, піша «Радыё Свабода».

630_360_1491307879_3608.jpg

Рашэнне аб прыпыненні вытворчасці на тры тыдні было прынята для барацьбы з эпідэміяй каронавірусу ў Чэхіі. Работнікам завода будуць выплачваць 70-75% ад іх штомесячнай зарплаты.
Нямецкі канцэрн Volkswagen, які належыць чэшскай Škoda Auto, таксама закрывае свае філіялы ў Еўропе.
На заводах Škoda Auto ў Чэхіі працуюць каля 34 000 чалавек. На сённяшні дзень зарэгістраваны два выпадкі захворвання на каронавірус сярод рабочых.
Віцэ-прэзідэнт Звязу прамысловасці і транспарту Чэхіі Ян Рафай выказаў надзею, што адключэнне не будзе доўгім. Паводле Міністэрства здароўя Чэхіі, на вечар 17 сакавіка ў краіне зарэгістраваны 434 выпадкі заражэння каронавірусам, паправіліся тры чалавекі, праведзена больш за 6000 тэстаў на COVID-19.
На раніцу 18 сакавіка ў свеце зафіксавалі больш за 198,5 тысячы выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, якія выклікаў новы каронавірус, у свеце памерлі 7988 чалавек, выпісалі здаровымі 72,8 тысячы пацыентаў, у цяжкім стане знаходзяцца 6,4 тысячы чалавек.
У Беларусі пацвердзілі 36 выпадкаў COVID-19, «на кантролі» — 2583 чалавекі. Пра новыя выпадкі каронавірусу пасля 16 сакавіка ў Міністэрстве аховы здароўя не паведамлялі.
Паводле svaboda.org