Дасье ў карыкатурах: Прэзідэнтам ЗША будзе гей?
Першыя ўнутрыпартыйныя выбары прэтэндэнта на пост прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, якія прайшлі ў пачатку лютага ў штаце Аёва, скончыліся сапраўдным канфузам. Многія прызнаныя фаварыты прэзідэнцкай гонкі праваліліся. Затое нечакана для ўсіх шмат галасоў атрымаў 37-гадовы Піт Буціджыч.
Сенсацыйнасць поспеху Піта заключаецца ў тым, што ён з'яўляецца першым у гісторыі ЗША прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі, які адкрыта паведаміў аб сваёй гомасексуальнасці. Здарылася гэта ў 2015 на старонках гарадской газеты Саўт-Бэнда — горада на поўначы штата Індыяна, якім кіраваў Буціджыч. Праз два гады Піт афіцыйна абвясціў аб сваім намеры стварыць сям’ю з нейкім школьным настаўнікам. Гэтая гісторыя адразу стварыла палітыку амплуа абаронцы гомасексуалаў, што яму, дарэчы, не вельмі падабаецца. Так ці інакш, мастакі ахвотна малююць палітыка выключна са сімволікай руху ЛГБТ. Малюнак Бена Гарысана.
Наогул Амерыка даведалася пра Піта ў красавіку мінулага года, калі ён абвясціў аб сваёй намінацыі ў прэзідэнты. На той момант у яго за плячыма была служба ў арміі і вельмі паспяховы вопыт кіраўніка адміністрацыі Саўт-Бэнда — горада, якога ён вывеў з дэпрэсіі. Цяпер ён збіраецца дапамагчы ўсёй краіне, прапануючы свой план выратавання. Яго галоўныя пункты — зніжэнне коштаў на медыцыну, правы жанчын, барацьба за клімат, забарона смяротнага пакарання, рэформа сістэмы выбараў прэзідэнта праз пераход да прамога тайнага галасавання, вывад войскаў з Афганістана і г. д.
Прэзідэнцкія амбіцыі Піта спачатку разглядаліся як нейкі дзіцячы капрыз. Асабліва смешным падаваўся Піт на фоне сваіх вопытных і аўтарытэтных апанентаў — Байдэна, Сандэрса, Уорэн. Розныя катэгорыі палітычнай вагі Піта і яго праціўнікаў на праймерыз — тэма карыкатуры выдання Washington Times.
Насуперак вобразу гея Піт усё ж здолеў знайсці свайго выбаршчыка. На старце кампаніі ён быў чацвёрты па папулярнасці прэтэндэнт у кандыдаты ад праймерыз, а галоўнымі донарамі яго фонду ёсць звычайныя амерыканцы. Лічыцца, што стаць сваім для простых людзей, якім не падабаюцца геі, Піту дапамагла паслядоўная хрысціянская пазіцыя. Пры гэтым святыя апокрыфы тлумачацца ім радыкальна. Так Піт Буціджыч сцвярджае, што Святое пісанне заклікае «абараняць беднякоў, імігрантаў», а не багатых і чыноўнікаў, якія «жывуць выключна дзеля сябе». У гэтым плане ён адкрыта кідае выклік адміністрацыі Трампа, якая называе сябе абаронцам кансерватыўных рэлігійных каштоўнасцяў. На думку мастака, хутка Піт увогуле заявіць, што прыхільнікі Трампа не з’яўляюцца хрысціянамі.
2 лютага ў Аёве Піт Буціджыч зрабіў сенсацыю, атрымаўшы перамогу ў першым туры збораў дэмакратаў і заняўшы другое месца па агульных выніках. Прычым ён сабраў больш за ўсё галасоў жанчын і выбаршчыкаў з вышэйшай адукацыяй.
Пры гэтым доўгі час кіраўніцтва дэмакратаў не магло апублікаваць вынікі сходаў партыйных актывістаў са спасылкай на «тэхнічны збой». Гэтая гісторыя стала падмуркам канспіралагічнай тэорыі, што збой быў штучны. Маўляў, апаратчыкі затрымалі публікацыю вынікаў, паколькі перапужаліся трыўмфу сацыяліста Берні Сандэрса на фоне правалу памяркоўнага Джо Байдэна. У выніку вырашылі, што лепш адкрыты гей, чым габрэй-сацыяліст, і намалявалі Піту вялікую лічбу. Сярод прыхільнікаў гэтай версіі і кансерватыўная Daily News. На малюнку яе мастака Буціджыч перамагае Сандэрса, маючы за плячыма спецслужбы і апарат.
Пакуль сярод экспертаў няма кансэнсусу адносна перспектыў Піта. Шмат скепсісу наконт таго, што амерыканскія выбаршчыкі гатовыя прагаласаваць за чалавека, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасэксуальнасць. Не кажучы пра тое, што Амерыка не ведае прэцэдэнту, калі мэр (нават вельмі буйной метраполіі) або палітык без вопыту працы ў федэральных органах станавіўся прэзідэнтам.
На думку іншых, усё залежыць ад наступных праймерыз у Нью-Гемпшыры 11 лютага. Калі Байдэн і Уорэн зноў прайграюць, а ў Буціджыча атрымаецца сабраць салідны ўраджай галасоў, ім зацікавіцца базавы актыў дэмакратаў і апарат партыі.
У любым выпадку, праймерыз у Нью-Гемпшыры наўрад ці абыйдуцца без скандалаў з улікам хаосу які пануе зараз у шэрагах дэмакратаў. На гэтую тэму малюнак з Minneapolis Tribune, дзе асёл (сімвал Дэмпартыі) дзякуе Аёве за праймерыз і анансуе наступнае шоу-перформанс у Нью-Гемпшыры.