Дэпутат Дзярждумы заявіў, што Расія робіць усё магчымае, каб дапамагчы Наваросіі
Пра гэта чалец Кампартыі Казбек Тайсаеў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Данецку.
"Вы ведаеце, што нашыя вайскоўцы Расійскай Федэрацыі робяць усё для таго, каб максімальна аказаць сёння дапамогу Наваросіі", — сказаў Тайсаеў.
— "Напэўна, тут няма ні аднаго чалавека, які мог бы ўсумніцца ў тым, што і камітэтам па абароне (Дзярждумы РФ ), і міністрам абароны Сяргеем Шайгу робіцца ўсё ў межах тых магчымасцяў, якія сёння ёсць у Расійскай Федэрацыі, і нават больш таго, што яны маглі б рабіць, робяць ",— апавёў Тайсаеў.
Пры гэтым дэпутат дадаў, што дапамога Наваросіі з расійскага боку будзе ўвесь час узрастаць.
Паводле ўкраінскіх СМІ