Дэпутат заклікаў як найхутчэй даць грамадзянства замежнікам, якія ваююць за Украіну
Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь на паседжанні Вярхоўнай Рады заклікаў калегаў як найхутчэй ухваліць законапраекты, што дазволілі б атрымаць украінскае грамадзянства замежнікам, якія ваююць на Данбасе на ўкраінскім баку.

Пахаванне Алеся Чаркашына
У сваёй прамове Ігар Гузь, у прыватнасці, прыгадаў беларуса Алеся Чаркашына, які ў жніўні гэтага года загінуў на ўсходзе Украіны.
Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі пасля некалькіх тыдняў комы. Беларус ваяваў пад пазыўным «сябра Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сектару».