Ва Украіне паранены беларус Васіль Парфянкоў (фота)

Апошні год грамадскі актывіст і былы палітвязень ваюе з сепаратыстамі на баку Украіны.



Здымкі параненага Парфянкова з'явіліся ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук у суполцы "Згуртаванне патрыётаў".

Іх суправаджае наступны допіс: "Учора ў Пясках ў раёне 14.30 адбылося боесутыкненне з сепарами, у выніку якога нашы паклалі трох оркаў, некалькі байцоў батальёна АУН атрымалі раненні, сярод іх беларус "Сябра" Вася Парфянкоў.Пасля спрацоўкі сігнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДРГ, адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі з АГСа, пяцёра параненыя. Зараз хлопцаў даставілі ў бальніцу Днепрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане — жыць будуць".

Цяпер беларускія паплечнікі Парфянкова высвятляюць падрабязнасці, якія будуць апублікаваныя пазней.