Дэпутаты Латвіі заклікалі спрыяць ад'езду нелаяльных рускамоўных жыхароў
Нацыяналістычная партыя Латвіі «Айчыне і свабодзе / ДННЛ» заклікала спрыяць ад'езду з краіны нелаяльных рускамоўных жыхароў.
Адпаведная прапанова ўтрымліваецца ў рэзалюцыі, прынятай сябрамі партыі, перадае партал Delfi. У дакуменце адзначаецца, што неабходна супрацьстаяць «спробам русіфікацыі Латвіі» і зменшыць ролю рускай мовы ў мясцовых СМІ.
Прадстаўнікі партыі заяўляюць, што іх мэта — гэта краіна, у якой бы жылі адны латышы, а не дзяржава для двух розных абшчын.
Нагадаем, у верасні былі прынятыя папраўкі ў закон Латвіі аб змене імя, прозвішча і нацыянальнасці.
Грамадзянам нелатышскага паходжання не дазволілі мяняць сваю нацыянальнасць у афіцыйных дакументах на тытульную, як планавалася першапачаткова.
Каля 40% ад двух мільёнаў жыхароў Латвіі — рускамоўныя. З іх 300 тысяч неграмадзян.
Паводле kp.ru