Дзяржпагранслужбы Украіны: Узброеныя баевікі адбілі "губернатара" Луганску ў памежнікаў
Сёння раніцай памежнікі затрымалі на ўездзе ў Украіну Валерыя Болатава, аднак "больш за сто ўзброеных баевікоў змаглі яго адбіць".
Валерый Болатаў. Фота 112.ua
Украінскія памежнікі затрымалі раніцай у суботу ў пункце пропуску Далжанскі (Луганская вобласць ) самаабвешчанага губернатара "Луганскай народнай рэспублікі" Валерыя Болатава.
Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, яны занялі абарону ў пункце пропуску, паколькі яго атачылі невядомыя ўзброеныя асобы. "На пункт пропуску напалі каля 100 узброеных асоб, пусцілі ў ход гранатамёты і ручныя гранаты, ідзе бой", — паведамілі Інтэрфакс-Украіна ў прэс-службе.
У выніку бою ў пункце пропуску Далжанскі губернатара самаабвешчанай ЛНР Валерыя Болатава змаглі адбіць у памежнікаў. "Украінскія памежнікі затрымалі яго ў 5:45, паведамілі пра гэта ва ўсе праваахоўныя органы, у тым ліку прадстаўнікам антытэрарыстычнай аперацыі, і каля 2:00 чакалі дапамогу сілавікоў, аднак ніхто так і не прыехаў", — перадае прэс-служба ведамства.
Згодна з інфармацыяй, "у выніку бою больш за сто ўзброеных баевікоў змаглі адбіць Болатава ў памежнікаў". Пацярпелых няма.
Нагадаем, 3 мая "народны губернатар" Валерый Болатаў абвясціў аб увядзенні ў Луганскай вобласці надзвычайнага становішча. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў распрацоўцы штаба — наступленне на Кіеў.
Паводле korrespondent.net