Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на антыўрадавы акцыю ў Сеуле
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра найбуйнейшую пратэстную акцыі ў Сеуле з 2008 года.
Фота www.philstar.com
Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прынялі ўдзел у антыўрадавай акцыі ў сталіцы Паўднёвай Карэі, арганізаванай прафсаюзамі і праваабарончымі групамі, паведамляе ВВС.
Дэманстранты выступаюць супраць працоўных і сельскагаспадарчых рэформаў паўднёвакарэйскага ўрада, а таксама супраць увядзення новых адзіных падручнікаў гісторыі з 2017 года.
Удзельнікі акцыі прайшлі па галоўнай вуліцы Сеула, уздоўж якой стаялі нарады паліцыі. У некаторых раёнах адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з праваахоўнікамі, аднак інфармацыі пра пацярпелых не паступала.
Паўднёвакарэйскія прафсаюзы, у прыватнасці, незадаволеныя спробамі ўладаў змяніць працоўнае заканадаўства краіны, каб спрасціць для кампаній працэс звальнення работнікаў.
Многія таксама асцерагаюцца, што ў новых дзяржаўных падручніках гісторыі, якія хутка павінны быць уведзеныя ў школах, будуць спробы абяліць дыктатарскія рэжымы ў Карэі.