Дзмітрый Дрызэ: З пункту гледжання Масквы тэма «Камсамольскай праўды» закрыта

Палітычны аглядальнік «Камерсант FM» Дзмітрый Дрызэ падвёў вынікі гісторыі з затрыманнем карэспандэнта „Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі і закрыцця выдання.

1056929341_0_120_1280_840_1920x0_80_0_0_5e8900ed30423d3bc8a48d4537a41a31.jpg.webp


Палітычны аглядальнік «Камерсант FM» Дзмітрый Дрызэ падвёў вынікі гісторыі з затрыманнем карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі і закрыцця беларускай рэдакцыі выдання. Ён нагадаў, што спярша расійскі бок спрабаваў заступіцца за журналіста:
– Спачатку здавалася, што яго спрабуюць адстаяць — за яго заступаліся нават федэральныя СМІ, быццам бы патрабавалі вызваліць. Аднак цяпер здаецца, што падобныя спробы асуджаныя на няўдачу.
Таксама Дзмітрый Дрызэ разважае пра логіку дзеянняў Лукашэнкі, які зараз асабліва залежны ад падтрымкі Крамля і не павінен лішні раз раздражняць Маскву.
– З іншага боку, а хто сказаў, што расійскі саюзнік з гэтай нагоды моцна перажывае? У нас жа таксама поўна артыкулаў: «апраўданне тэрарызму» і іншых падобных. І з журналістаў таксама дзяржава дзе-нідзе часам пытае па ўсёй строгасці.
Аглядальнік выдання мяркуе, што Масква фактычна закрывае тэму рэдакцыі «КП» ў Мінску, якая патрапіла пад прэс:
– Што тычыцца «КП», яе ж у Расіі ніхто не закрывае. А тое, што падраздзяленне закрылі, такое часам здараецца — нічога не зробіш. Час няпросты. Не тая нагода, каб з Мінскам сварыцца. І ніякай слабіны тут ніхто не даў. Пры тым, што маральна мы, вядома ж, асуджаем, але зрабіць нічога не можам, бо дзейнічаем выключна ў прававым полі.
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».