Джордж Майкл памёр ад сардэчнага прыступу
Прычынай смерці брытанскага спевака Джорджа Майкла стаў сардэчны прыступ, заявіў яго менеджэр.

Джордж Майкл. Фота GETTY IMAGES
У нядзелю ўвечары 53-гадовы музыкант раптоўна памёр у сваім доме ў графстве Оксфардшыр.
Элтан Джон заявіў, што ён глыбока шакаваны навіной аб смерці свайго любімага сябра і выдатнага артыста.
У 2011 годзе Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі. Паведамлялася, што тады ён быў на мяжы жыцця і смерці, а з-за апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх ён мог страціць голас. Аднак пазней у тым жа годзе музыка абвясціў пра поўнае выздараўленне.
Джордж Майкл нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лондане. Сваю музычную кар'еру ён пачаў у 1980-х гадах у складзе дуэта “Wham”, а пасля распаду гурта пачаў сольную кар'еру і выпусціў шэсць сольных альбомаў.
За сваю кар'еру Джордж Майкл атрымаў мноства музычных прэмій, у тым ліку тры "Грэмі" і пяць прэмій MTV. Яго апошні альбом Symphonica выйшаў у 2014 годзе.
У апошнія гады спявак не раз станавіўся героем скандальных гісторый з-за праблем з наркотыкамі і нават атрымаў невялікі турэмны тэрмін пасля таго, як разбіў сваю машыну, знаходзячыся пад уздзеяннем наркатычных сродкаў.
Паводле ВВС