Экстрэмісты з каўбасой атакавалі веганаў у кафэ

Наведвальнікі веганскага кафэ «Ківі» ў Тбілісі былі атакаваны экстрэмістамі з каўбасой.

41073875_e798_4e48_ac72_9858ce8eb113_w640_r1_s_cx0_cy9_cw0.jpg


Вядомае контркультурнае кафэ «Ківі» адчынілася ў гістарычным цэнтры Тбілісі год таму, і зʼяўляецца вельмі папулярнымі месцам сярод іншаземных турыстаў і мясцовых жыхароў. Гэтаму спрыяе і тое, што персанал кафэ размаўляе па-ангельску.
Увечары 29 мая падчас паказу эпізодаў вядомага сайфай сіткома «Рык і Морці» ў кафэ ўварваліся больш за дзясятак мужчын, абвешаныя сасіскамі. Яны пачалі дэманстратыўна есці мяса, кідаць яго ў талеркі з веганскай ежай наведвальнікаў і правакаваць бойку. Сведкі апісваюць нападнікаў як крайне правых экстрэмістаў.
Бойка вылілася на вуліцу, да яе далучыліся людзі з суседніх устаноў. Пасля таго, як персанал кафэ выклікаў паліцыю, нападнікі збеглі.
31 мая кафэ «Ківі» апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook заяву, у якой ахарактарызавала гэты інцыдэнт як «антывеганскія правакацыйныя дзеянні», назваўшы нападнікаў «неанацыстамі», якія падтрымліваюць «фашысцкія ідэі».
У заяве таксама гаворыцца, што гэтая ж група людзей прыходзіла месяц таму і распытвала ўладальнікаў суседніх устаноў, ці часта бываюць у кафэ іншаземцы, лесбіянкі, геі, бісексуалы і транссексуалы (ЛГБТ).
Паколькі гэты інцыдэнт адбыўся праз усяго тры дні пасля марша правых нацыяналістаў, прымеркаванага Дню незалежнасці Грузіі, некаторыя жыхары Тбілісі занепакоеныя тым, што гвалт у кафэ можа азначаць зʼяўленне арганізаваных палітычных дзеянняў з боку грузінскіх ультранацыяналістаў.
Кафэ «Ківі» застаецца адкрытым і абяцае гатоўнасць «прыняць усіх кліентаў, незалежна ад іх нацыянальнасці, расы, знешняга выгляду, узросту, пола, сэксуальнай арыентацыі ці рэлігйных поглядаў».
Паводле The guardian