ЕС і Вялікабрытанія прызналі правал гандлёвых перамоў
У Лондане і Бруселі па-свойму трактуюць роўныя правілы гульні.

Дамоўленасцяў няма амаль па ўсіх пытаннях — ад рыбалоўства і сельскай гаспадаркі да фармацэўтычных правілаў і тарыфаў.
Афіцыйныя Лондан і Брусель не дамовіліся наконт умоваў гандлю пасля выхаду Вялікабрытанія з Еўрапейскага саюза. Пра гэта ў пятніцу, 15 траўня, паведаміў кіраўнік брытанскай дэлегацыі на перамовах Дэвід Фрост.
"Мы дасягнулі вельмі неістотнага прагрэсу ў заключэнні пагадненняў па найважнейшых нявырашаных пытаннях паміж намі", — пракаментаваў ён вынікі тыднёвых перамоваў.
Па словах Фроста, галоўнай перашкодай для пагаднення стала настойлівае патрабаванне ЕС уключыць шэраг новых і незбалансаваных прапаноў пра роўныя ўмовы гульні.
Прадстаўнік ЕС на перамовах Мішэль Барнье, у сваю чаргу, заявіў, што Вялікабрытанія адмовілася весці паўнавартасныя перамовы па пытанні роўных правілаў гульні, і быў дасягнуты нязначны прагрэс.
Паводле korrespondent.net