Эва Маралеса пераабралі прэзідэнтам Балівіі на трэці тэрмін
Маралес апярэдзіў на 37 % бліжэйшага суперніка — прадпрымальніка Самуэля Дарыяна Медыну ад правацэнтрысцкага «Фронту нацыянальнага адзінства».
![morales1.jpg morales1.jpg](/img/v1/news/full/morales1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес пераабраны на трэці тэрмін з 61 % галасоў.
Маралес апярэдзіў на 37 % бліжэйшага суперніка —прадпрымальніка Самуэля Дарыяна Медыну ад правацэнтрысцкага «Фронту нацыянальнага адзінства». Такім чынам, ён абраны на новы пяцігадовы тэрмін — з 2015 па 2020 гады.
Эва Маралес, першы ў гісторыі Балівіі прэзідэнт-індзеец з народнасці аймара за больш чым 400 гадоў з часоў іспанскай каланізацыі. Знаходзіцца ва ўладзе з 2006 года. На мінулых выбарах ён атрымаў 64 % галасоў.