Фантастычныя замкі і скульптуры з лёду з'явіліся ў Харбіне
5 студзеня ў Харбіне (Кітай) стартуе зімовы фестываль.
У Кітаі ў панядзелак пачнецца 31-ы Харбінскі міжнародны фестываль снегу і лёду.
Наведвальнікі ўжо могуць прыйсці і паглядзець на працы майстроў з усяго свету. Зімовыя скульптары вырабляюць з лёду цэлыя замкі і фантастычныя гарады. Папулярнасцю карыстаюцца ледзяныя копіі сусветных помнікаў архітэктуры.