Хакеры скралі з Чырвонага Крыжа асабістыя даныя больш за паўмільёна чалавек

Асабістыя даныя больш за паўмільёна чалавек маглі скрасці хакеры, якія ўзламалі серверы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, паведамляе dw.com.

czyrvony_kryz.jpg

«Мы ўсе ўзрушаныя і збянтэжаныя тым, што гэтая гуманітарная інфармацыя стала аб'ектам атакі і можа быць скампраметаваная», — заявіў гендырэктар Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Роберт Мардзіні.

Ён просіць хакераў не публікаваць даныя пра людзей, сярод якіх ёсць разлучаныя з сем'ямі з-за канфліктаў і асобы, якія знаходзяцца ў зняволенні.