Германія. Страляніна ў начным клубе
34-гадовы мужчына адкрыў агонь па наведвальніках дыскатэкі ў начным клубе і ўступіў у перастрэлку з паліцыяй. Падчас акцыі па затрыманні ён быў застрэлены.
Два чалавекі загінулі ў выніку страляніны на дыскатэцы ў нямецкім горадзе Канстанц.
У ноч на нядзелю, 30 ліпеня, 34-гадовы мужчына адкрыў страляніну ў начным клубе, забіў аднаго чалавека і цяжка параніўшы яшчэ траіх. Астатнія наведвальнікі ўстановы былі вымушаныя ратавацца ад нападніка ўцёкамі.
Паліыянты, якія прыбылі на месца злачынства, паспрабавалі затрымаць стралка на выхадзе з дыскатэкі. Аднак ён адкрыў агонь па праваахоўніках і параніў аднаго з іх. Падчас страляніны нападнік быў забіты.
Пра прычыну трагедыі, гэтак жа, як і пра тое, ці дзейнічаў злачынец самастойна, дадзеных пакуль няма. Паліцыя ачапіла месца злачынства. Вядзецца расследаванне.
Паводле www.dw.com