"Гэта быў факт адкрытай агрэсіі Расіі"

Успаміны ўкраінцаў, якія з'ехалі з Крыма, у Дзень крымскага супраціву расійскай акупацыі, публікуе Руская служба "Радыё Свабода".



c61a3418_004d_429e_843b_f86d1154b1da_w640_r1_s_cx0_cy4_cw0.jpg

Мітынг 26 лютага 2014 ў Сімферопалі

26 лютага спаўняецца два гады з дня аднаго з найбуйнейшых мітынгаў у Крыме ў падтрымку адзінства Украіны. У гэты дзень у 2014 годзе ў Сімферопалі больш за 10 тысяч чалавек выйшлі да будынка крымскага парламента, выступаючы за захаванне Крыма ў складзе Украіны, паведамляе www.svoboda.org.

У ліку арганізатараў гэтага мітынгу былі крымскія татары, прадстаўнікі Меджліса і праўкраінскія актывісты. Ім супрацьстаяла каля 5 тысяч чалавек — прарасійскіх актывістаў з партыі "Рускае адзінства", лідарам якой з'яўляецца цяперашні кіраўнік Крымскай рэспублікі Сяргей Аксёнаў.

У выніку цісканіны падчас мітынгу загінулі два чалавекі, 79 актывістаў атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Расійскія следчыя органы палічылі гэтыя падзеі масавымі беспарадкамі і распачалі крымінальную справу. Абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў і ўдзеле ў іх прад'яўленыя некалькім актывістам, сярод якіх і першы намеснік старшыні крымска-татарскага Меджліса Ахтэм Чыйгаз. Ён знаходзіцца ў СІЗА. У сярэдзіне лютага справа была вернутая ў пракуратуру на даследаванне.

У пачатку лютага гэтага года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову "Аб святкаванні памятных дат і юбілеяў ў 2016 годзе". Згодна з гэтым дакументам, у прыватнасці, 26 лютага афіцыйна прызнаны Днём крымскага супраціву расійскай акупацыі. Яго прапануюць адзначаць на дзяржаўным узроўні.

У гэты ж дзень найбуйнейшыя ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі, якія займаюцца крымскай тэматыкай, у рамках праекта "Крымскае пытанне" праводзяць тэлемарафон, прысвечаны анексіі Крыма. У ім бяруць удзел 10 украінскіх СМІ. Акцыя пачнецца ўвечары 26 лютага ў эфіры некалькіх тэлеканалаў.

Вось меркаванне ўкраінскай тэлевядучай Марыі Ефросінінай, якая нарадзілася і жыла да анэксіі Крыма ў Керчы:

Украінская мастачка Марыя Кулікоўская, якая таксама нарадзілася ў Керчы, мяркуе, што сітуацыю ў Крыме можна змяніць культурным, а не ваенным шляхам: