Хілары Клінтан афіцыйна абралі кандыдатам у прэзідэнты ЗША

Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан афіцыйна намінавана ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Такое рашэнне было прынята на з'ездзе дэмакратаў, які праходзіць цяпер у Філадэльфіі.

cli.jpg

Раней асноўны апанент Клінтан на праймерыз сенатар Берні Сандэрс заявіў, што здымае сваю кандыдатуру на карысць былога дзяржсакратара. На з'ездзе дэмакратаў Сандэрс зноў прапанаваў партыі згуртавацца вакол адзінага кандыдата ў асобе Клінтан.
Хілары Клінтан стала першай у гісторыі ЗША жанчынай, афіцыйна абранай кандыдатам у прэзідэнты ад адной з буйных партый. Цяпер ёй трэба будзе даць афіцыйную згоду на вылучэнне.
Паводле meduza.io