Гітара ўдзельніка Beatles прададзеная за паўмільёна долараў

На аўкцыёне ў ЗША прадалі гітару, на якой граў адзін з салістаў гурта Beatles Джордж Харысан.



dzhordzh_harrison.jpg

Пакупнік заплаціў за гітару крыху менш за паўмільёна долараў. Джордж Харысан іграў на гэтай электрагітары 1963 года фірмы Mastersound ў разгар папулярнасці групы. Музычны інструмент ён узяў напракат у краме Barratts ўлетку 1963 года, пакуль ягоная ўласная гітара знаходзілася ў рамонце.
Гітара Харысана стала самым дарагім лотам, якія пайшлі з малатка паводле вынікаў двухдзённага аўкцыёну, які прайшоў у Hard Rock Cafe ў Нью-Ёрку. Сярод іншых лотаў былі прадстаўлены аўтобус, на якім Элвіс Прэслі ездзіў на гастролі, а таксама яшчэ больш за 150 прадметаў, якія належалі "каралю рок-н-ролу". Гастрольны аўтобус абышоўся пакупніку амаль у 270 тысяч даляраў.
Яшчэ за 125 тысяч пайшла з малатка пласцінка з запісам песні Love Me Tender, на вокладцы якой Прэслі напісаў: "Маме з любоўю ад сына".
Са слоў дырэктара аўкцыённага дома Julien's Марціна Нолана, за ўсе лоты планавалася атрымаць каля 600 тысяч долараў, але стаўкі перасягнулі чаканні.
Бі-Бі-Сі