Германія. Бастыян Лангбен марыць пра 101% галасоў на выбарах
Бастыян — актывіст нямецкай партыі, якая так і называецца “Партыя”. “Партыя” была створаная журналістамі сатырычнага часопіса “Titanic” як пародыя на звычайныя палітычныя партыі.
Бастыян Лангбен
Безумоўна з такім іміджам разлічваць на сур’ёзную падтрымку нельга. Аднак у часы крызісу і, як след, дэвальвацыі даверу да старых палітычных актораў усё раптам змянілася. 23 чэрвеня ў Любеку кандыдат ад “Партыі” Бастыян Лангбен набраў неабходную для атрымання мандату дэпутату ў мясцовай ратушы колькасць галасоў.
Гэта першы дэпутат ад “Партыі” ў гісторыі ФРГ. Бастыян нават не мог паверыць у поспех, паколькі і ён і актыў “Партыі” ў Любеку ішлі на выбары проста для смеху. Адсюль і пункты праграмы кандадыта, якую дарэчы цяпер Бастыян павінен будзе рэалізоўваць: забяспячэнне ўсіх публічных клазетаў туалетнай паперай і стварэнне пры ратушы дэпартамента культуры піцця. Жарты жартамі, а наступствы гэтай гісторыі могуць быць сур’ёзныя.
Сёння імя Бастыяна і яго структуры на вуснах усёй Германіі і не выключана, што “Партыя” можа стаць галоўнай пратэстнай сілай на восеньскіх выбарах у Бундестаг. Дарэчы кіраўніцтва Партыі на хвалі поспеху паабяцала сабраць увосень на выбарах 101 працэнт галасоў нямецкага электарату.