
Ангела Меркель і Франсуа Аланд
Гэты дагавор з’яўляецца гістарычнай вяхой у адносінах паміж Германіяй і Францыяй. Ён адкрыў шлях да трывалага прымірэння паміж немцамі і французамі і да сённяшняга дня стварае рамачныя
палітычныя ўмовы для цеснай дружбы.
21 і 22 студзеня ў Берліне праходзяць афіцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Так, з гэтай нагоды ў Берлін прыбываюць члены французскага кабінета міністраў і большасць дэпутатаў французскага
парламента.
Акрамя пасяджэння германа-французскага юбілейнага Савета міністраў 22 студзеня пройдзе сумеснае пасяджэнне парламентаў, атаксама адбудзецца святочны канцэрт у Берлінскай філармоніі па запрашэнні
Федэральнага прэзідэнта.
Ва ўсім свеце пасольствы Францыі і Германіі сумесна адзначаюць гэты юбілей. У Мінску паслы Францыі і Германіі запрашаюць сёння сваіх гасцей на сумесны прыём. На працягу ўсяго юбілейнага года ў
Беларусі будуць праходзіць сумесныя мерапрыемствы ў галіне культуры.
Па інфармацыі Пасольства Германіі ў Мінску